The Toobes хочуць зрынуць са сцэны "Металіку"

Беларускае трыа The Toobes збіраецца выступіць на разагрэве варшаўскага канцэрта гурта Metallica. Дзеля гэтага музыкі ўдзельнічаюць у бітве талентаў варшаўскага Антырадыё. Праўда, апроч разагрэва, “Тубсы” ставяць перад сабой больш грандыёзныя мэты.

 “Мне падабаецца некалькі альбомаў “Металікі”, якія больш блюзавыя, чым металічныя, - распавядае пра ўдзел у конкурсе бубнач Стас Ламакін. – Але мэта гэтай фігні – спроба, зрынуць гэтых старых пердуноў са сцэны. Яны надакучылі – сумныя, і хочацца паказаць людзям, што ёсць новая кроў”.


Па словах Ламакіна, The Toobes ужо прайшлі ў другі тур конкурса, і маюць усе шанцы на выступ з “Металікай”. Прагаласаваць за беларусаў можна на адмысловай старонцы на сайце Антырадыё да 21 красавіка. Канцэрт легендарных амерыканскіх хэві-металістаў адбудзецца ў Варшаве 10 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі