Супраць Сільвіа Берлусконі пачалі чацвёртую крымінальную справу

Сам Берлусконі сцвярджае, што нічога не ведаў пра змест тэлефоннай гутаркі і не аддаваў распараджэнні пра яе публікацыю, перадае ВВС.

Да таго, як з'явілася новая справа, былы італьянскі прэм'ер ужо быў фігурантам трох заведзеных супраць яго справаў. Яго вінавацяць у карупцыі, ухіленні ад выплаты падаткаў і сэксуальных адносінах з непаўналетняй прастытуткай.

Адвакаты Берлусконі заяўляюць, што "працэс скончыцца нічым, як і ўсе астатнія працэсы". Працэс па справе пачнецца 15 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі