Супраць алкагалізму ў Шатландыі скарыстаюць дадатак да Андроіда

Гэтая праграмка павінна пераканаць дам завязаць з алкаголем. Яна наглядна дэманструе жанчынам, як іх твары могуць выглядаць праз 10 гадоў, калі яны працягнуць піць у тых жа аб'ёмах.

Дадатак прызначаны ўтаймаваць нястрымны алкагалізм. У Шатландыі дыягназ цыроз пячонкі за апошнія 20 год пачалі ставіць жанчынам утрая часцей, а 38% шатландак спажываюць алкаголю больш за норму.

У Drinking Mirror можна сфатаграфаваць свой твар і падаць колькасць спажыванага алкаголю. Калі карыстальнік выпівае ад адной да пяці порцый у тыдзень, да фоткі дададуцца характэрная чырвань і пульхныя шчокі. Калі ад шасці да дзесяці разоў, будучыня будзе выглядаць больш жудасна: у партрэта з'явіцца чырвоны нос, адвіслыя шчокі і азызласць твару.

Дадатак могуць выкарыстоўваць і мужчыны, але ён пазіцыянуецца як чыста жаночы.

Фота — local.stv.tv