Суд над Някляевым перанясуць на іншы дзень з-за стану яго здароўя?

Уладзімір Някляеў не здолее вытрымаць цэлы дзень на лаве падсудных падчас судовага пасяджэння па яго справе з-за дрэннага стану здароўя. Як паведаміла Еўрарадыё жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты Вольга Някляева, да палітыка ужо чатыры дні прыходзіць доктар з КДБ.

Вольга Някляева: “Дрэннае адчуванне. І ўжо чацьвёрты дзень да яго прыходзіць доктар з КДБ, дае ўколы. У яго (Уладзіміра Някляева — Еўрарадыё) радыкуліт развіўся. І яшчэ будзе заўтра калоць. Паглядзім, што будзе, але ўжо тыдзень ляжыць. І я не ведаю, калі так будзе спіна балець, як ён там высядзіць — гэта ж цэлы дзень там (у судзе — Еўрарадыё) сядзяць”.

Нагадаем, суд над Уладзімірам Някляевым прызначаны на 5 траўня. Па словах Вольгі, напярэдадні суда да іх прыйдуць адвакаты і будуць думаць, што рабіць. Магчыма, прасіць аб пераносе судовых слуханняў на іншы дзень.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі