Нагадаем, Масаловіча аштрафавалі за "маўклівую акцыю" 6 ліпеня. Журналіст абскардзіў прысуд у Магілёўскім абласным судзе. Ён прысутнічаў на акцыі як журналіст і меў пісьмовае заданне ад рэдакцыі.
Магілёўскі суд прызнаў, што пастанову бабруйскай суддзі Наталлі Чарапухі "нельга прызнаць законнай і абгрунтаванай, таму яна падлягае адмене з накіраваннем справы на новы судовы разгляд".
Справу адаслалі назад у Бабруйск. Там суддзя Клімаў, які таксама ўдзельнічаў у судах за "маўклівыя акцыі", яе папросту закрыў.