Тэрарысты хацелі падарваць чыгунку Таронта — Нью-Ёрк (відэа)

Падрабязнасці спецаперацыі абяцаюць агучыць пазней. Мяркуецца, што тэрарысты некалькі гадоў знаходзіліся пад назіраннем спецслужбаў. Іх затрыманне стала вынікам маштабнай аперацыі, якая была скаардынаваная з уладамі ЗША.

Нагадаем, у Злучаных Штатах працягваецца расследаванне абставінаў выбухаў падчас марафону ў Бостане, калі загінулі 3 чалавекі і 183 былі параненыя. Затрыманаму 19-гадоваму Джахару Царнаеву выстаўленае абвінавачанне ва ўжыцці зброі масавага паражэння і
наўмысным знішчэнні маёмасці, што пацягнула гібель людзей. У выпадку
прызнання вінаватым яму пагражае альбо пажыццёвае зняволенне, альбо
смяротнае пакаранне. Першыя слуханні па справе прызначаныя на 30 траўня.

Браты Царнаевы ездзілі па Бостане на машыне з аўтанумарам "Terrorista №1"