Браты Царнаевы ездзілі па Бостане на машыне з аўтанумарам "Terrorista №1"

Раней СМІ інфармавалі, што ад атрыманых раненняў Царнаеў мог страціць мову, а таму яго допыт можа не адбыцца. Хлопец паранены ў шыю, у яго пашкоджана сонная артэрыя. Ён дае сведчанні пісьмова, адзначае РБК.

Нагадаем, што ў выбуху на Бостанскім марафоне падазраюць выхадцаў з Расіі братоў Царнаевых. Старэйшы з іх, Тамерлан, загінуў у перастрэлцы з паліцыяй. Малодшага арыштавалі пасля ранення.

Федэральныя пракуроры ўжо рыхтуюць абвінавачанне, якое будзе выстаўлена Джахару Царнаеву. Хутчэй за ўсё яго абвінавацяць у тэрарызме, ужыванні зброі масавага знішчэння. У гэтым выпадку яму пагражае вышэйшая мера пакарання, але ў Масачусетсе не прадугледжана смяротнае пакаранне.

Паліцыя высветліла, што браты Царнаевы не мелі дазволу на валоданне агнястрэльнай зброяй. Таксама выявілася, што браты планавалі новыя тэракты з выкарыстаннем бомбаў. Паліцыянты знайшлі схованку злачынцаў, дзе было шмат агнястрэльнай зброі і выбухоўкі.

Пасля тэракту ў Бостане злачынцы не хаваліся. Яны ездзілі па горадзе на чорным BMW з шыльдачкай "Terrorista №1", пастаўленай замест нумара. Машына належала их сябрам.

Фота — mir24.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі