Шэран Осбарн: Мы з Озі не разыходзімся!

Жонка Озі Осбарна Шэран аспрэчыла чуткі пра развод са сваім мужам, разам з якім пражыла больш за 30 гадоў. У апошні час жоўтая прэса пачала прадракаць крах шлюбу знакамітай рок-пары па прычыне вяртання Озі да алкаголю. Аднак Шэран у ток-шоў “The Talk”, вядучай якога яна з’яўляецца, заявіла, што ніхто не разводзіцца:

“Усё, што надрукавана ў таблоідах, няпраўда!”

Праўда толькі, што Озі сапраўды “развязаўся”. Місіс Осбарн не хавае, што музыка змагаўся з алкагольнай залежнасцю ўсё жыццё, але кажа, што гэта ўласная справа іх сям’і.

Таксама Шэран прызналася, што калі Озі не атрымаецца самастойна вярнуцца да цвярозага жыцця, ён адправіцца ў рэабілітацыйны цэнтр. Магчыма, не акунуцца ў “алкагольны Рай” Озі дапаможа і дзейнасць у адноўленым “Black Sabath”. Тыдзень таму каманда выдала свежы сінгл "God is dead?". У хуткім часе з'явіцца новы альбом каманды  "13".

Фота: www.kasjauns.lv 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі