Сёння вернецца адзіны абменны курс беларускага рубля

Беларуская валютна-фондавая біржа сёння пераходзіць на новы рэжым працы. Будзе праводзіцца толькі адна сэсія таргоў. Фактычна гэта азначае вяртанне да адзінага абменнага курсу беларускага рубля. Таргі пачнуцца ў 11.00.

Нагадаем, што дадатковая сесія таргоў была ўведзеная месяц таму. На ёй камерцыйныя банкі маглі набываць і прадаваць валюту па рынкавым кошце. Менавіта пасля увядзення гэтай меры ў абменніках з’явіліся наяўныя долары і еўра.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі