Сёння аднавіліся палёты самалётаў, якія прымуць удзел у парадзе 3 ліпеня

Астатняя тэхніка пакуль знаходзіцца на зямлі. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прадстаўніка Міністэрства абароны палкоўніка Уладзіміра Макарава.

Нагадаем, міністр абароны Юрый Жадобін забараніў палёты ўсёй авіяцыі Узброеных сіл, пакуль  не стануць вядомыя прычыны катастрофы Су-25. Гэтая авіякатастрофа адбылася 12 чэрвеня ў Навагрудскім раёне Гродзеншчыны.

Плануецца, што на парадзе 3 ліпеня будуць прадстаўленыя два верталёты Мі-8, адзін Мі-24, чатыры штурмавікі Су-25, чатыры знішчальнікі МіГ-29 і чатыры знішчальнікі Су-27.

Фота — pix.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі