Пасля параду група расійскіх знішчальнікаў пакінула Беларусь

Самалёты на парадзе

Самалёты на парадзе / "Ваяр"

11 знішчальнікаў МіГ-29 і Су-30см пілатажных груп ВКС РФ "Стрыжы" і "Віцязі" пасля параду 3 ліпеня адправіліся назад у Расію, паведамляе маніторынгавая група "Беларускі Гаюн".

Яны вылецелі 3 ліпеня з аэрадрома Баранавічы і пакінулі паветраную прастору Беларусі ў 13:50.

Як расказвала Еўрарадыё, знішчальнікі знаходзіліся ў Беларусі з 25 чэрвеня. Сёння яны прынялі ўдзел у вайсковым парадзе.

Цяпер расійская авіяцыйная група ў Беларусі выглядае так:
— аэрадром "Ліда" — 1 штурмавік Су-25;
— аэрадром "Баранавічы" — 4 знішчальнікі Су-30см;
— аэрадром "Мачулішчы" — 11 верталётаў (5 Мі-28, 5 Ка-52 і 1 Мі-26).

Бліжэйшым часам Беларусь павінны пакінуць верталёты, якія таксама прымалі ўдзел у парадзе 3 ліпеня.

Яшчэ 13 самалётаў (штурмавікі Су-25, вучэбна-баявыя Як-130 і L-39) 116-й штурмавой авіяцыйнай базы ВПС РБ паляцелі на аэрадром базавання ў Лідзе адразу з парада. Яшчэ тры рэзервовыя барты пакуль застаюцца ў Мачулішчах. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі