Саміт "Усходняга партнёрства" прапануюць зладзіць без уладаў Беларусі

Па яго словах, якія цытуе interfax.by, прадстаўнікі беларускіх уладаў не павінны быць на сустрэчы "Усходняга партнёрства" і ЕС, калі захаваецца цяперашняя сітуацыя. Крэмер кажа, што больш ахвотна пабачыў бы на саміце актывістаў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў.

Па словах амерыканскага праваабаронцы, не размаўляць з урадам — нерэальна. Але не варта было б даваць беларускім чыноўнікам такую платформу, як "Усходняе партнёрства", кажа ён.

Саміт ЕС і "Усходняга партнёрства" павінен адбыцца сёлета ў лістападзе ў Вільні. Літоўскія прадстаўнікі спадзяюцца, што на яго прыедуць і кіраўнікі буйных краін ЕС.

Фота — svaboda.org