Royal Bank of Scotland разрывае адносіны з Беларуссю

Гэта было зроблена пасля вострай крытыкі з боку праваабаронцаў, паведамляе ВВС. Royal Bank of Scotland з'яўляўся часткай сіндыката, праз які беларускі ўрад ажыццяўляў пазыкі. Актывісты праваабарончых арганізацый Free Belarus Now і Index on Censorhip вінавацілі банк у падтрымцы аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. RBS пацвердзіў, што пры прыняцці рашэння была прынятая да ўвагі палітычная сітуацыя ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі