Расійская апазіцыя абвясціла "бестэрміновыя гулянні" ў Маскве

Акцыя пачалася позна ўвечары ў панядзелак з 200 чалавек. Аднак, як паведамляе ВВС са спасылкай на прадстаўніка АМАПа, да чатырох гадзін раніцы лік удзельнікаў павялічыўся ў 10 разоў.

Пад раніцу ўдзельнікі акцыі вярнуліся на Старую плошчу. Раней АМАП выцесніў іх з Кітай-горада і Чыстых прудоў, заявіўшы, што акцыя з'яўляецца незаконнай.

Лідары апазіцыі Аляксей Навальны і Сяргей Удальцоў заклікалі людзей не разыходзіцца. Па іх словах, трэба дачакацца раніцы, калі да акцыі далучацца тысячы людзей і "марш мільёнаў" працягнецца. Паліцыянты, аднак, затрымалі і Удальцова, і Навальнага.

Фота: llill.biz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі