Прэзідэнт Эстоніі заклікае ЕС да кропкавых санкцый супраць Беларусі

Эстонскі прэзідэнт лічыць, што трэба працягнуць руку дапамогі народу Беларусі, пазбаўленаму цяпер прававой дзяржавы і дэмакратыі. На яго думку, санкцыі супраць беларускага рэжыму павінны быць накіраваныя так, каб ад іх не пацярпелі звычайныя грамадзяне. 


Еўрапейскі саюз павінен быць у гэтым пытанні адзіным, заяўляе Ільвес. Па яго словах, якія перадае БелаПАН, эканамічныя інтарэсы пэўных краін нельга ставіць вышэй за палітычныя рашэнні, неабходныя з пункту гледжання дапамогі беларускаму народу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі