Прадпрымальнікам мінскага Чэрвенскага рынку прапануюць працаваць у Лошыцы

Як паведамляе БЕЛТА, Мінгарвыканкам вылучае для прадпрымальнікаў Чэрвенскага рынку пляцоўку для будаўніцтва новага рынку за кошт уласных сродкаў. Акрамя таго, арандатарам Чэрвенскага рынку прапанавалі гандлёвыя плошчы на тэрыторыі рынку "Ждановічы" ды іншых рынкаў.


Нагадаем, у лютым было прынятае рашэнне пра знос Чэрвенскага рынку. На яго месцы іранская фірма "Дзідас Інтэрнэшнл Груп" пабудуе шматфункцыянальны комплекс з гандлёвым, забаўляльным, аздараўленчым і дзелавымі цэнтрамі. Гандаль на Чэрвенскім рынку меркавалася спыніць з 1 ліпеня, а прадпрымальнікаў канчаткова выселіць з яго — да 1 жніўня гэтага года. 


9 чэрвеня ў гарвыканкаме прайшла чарговая сустрэчаы з прадпрымальнікамі і інвестарам. На ёй вырашылі канчатковую дату закрыцця Чэрвенскага рынку разгледзець пазней, пасля падачы іранцамі ўсёй неабходнай інфармацыі пра этапы будаўніцтва.