Перадвыбарчы сайт Някляева цяпер кансультуе рамонтнікаў і дызайнераў

Лідэр кампаніі “Гавары праўду!” да апошняга часу меў два сайты, у назве якіх прысутнічала яго прозвішча — http://nekliaev.by і http://nekliaev.org. На першым ён як паэт выкладаў свае творы ды іншыя рэчы, цікавыя прыхільнікам яго творчасці. Другі быў сайтам Някляева — кандыдата ў прэзідэнты. Але зараз “кандыдацкі” сайт прапаноўвае... кансультацыі па будаўніцтве, рамонце і дызайне.

Гэта знаходка Еўрарадыё прывяла ў разгубленасць і самога Някляева і яго найбліжэйшага паплечніка і актыўнага інтэрнэт-карыстальніка Андрэя Дзмітрыева.

Дзмітрыеў: “Я адразу перанакіраваў гэтую інфармацыю таму, хто за гэта адказны. Справа ў тым, што павінна быць так: заходзіш на  http://nekliaev.org і цябе перанакіроўвае на сайт кампаніі “Гавары праўду!” http://zapraudu.info. Таму, мы зараз з гэтым разбіраемся”.



Дзмітрыеў упэўнівае, што яны гэты сайт з “раскручаным” імем у назве нікому не прадавалі.

Дарэчы, сам Някляеў прызнаўся, што даўно не абнаўляў свой “паэтычны” сайт і нават не заходзіў туды колькі месяцаў. Кажа, трэба праверыць, ці і там чаго не здарылася "нечакана-будаўнічага".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі