Сёння пачнуцца здымкі трэцяга сезона папулярнага серыяла "Шэрлак"

"У мяне могуць узнікнуць непрыемнасці, калі я скажу, што мы пагадзіліся яшчэ на два сезоны, — цытуе словы выканаўцы галоўнай ролі Бенедыкта Камбербэтча Radio Times. — Я здымаюся ў гэтых трох [серыях трэцяга сезона] і яшчэ ў трох".

Па словах Камбербэтча, ён хоча, каб серыял працягнуўся і пасля чацвёртага сезону.

Нагадаем, серыял "Шэрлак" упершыню выйшаў у эфір на BBC One летам 2010-га. З таго часу аўтары знялі два сезоны па тры серыі, апошнюю з якіх выпусцілі ў пачатку 2012 года. Нядаўна стала вядома, што здымкі трэцяга сезона пачнуцца 18 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі