У ноч на 2 студзеня на ТБ — прэм'ера новага эпізода "Шэрлака"

У ноч на 2 студзеня на ТБ — прэм'ера новага эпізода "Шэрлака"

У ноч на 2 студзеня на тэлебачанні адбудзецца прэм'ера новага эпізода папулярнага серыяла ВВС "Шэрлак" з Бенедыктам Камбербетчам і Марцінам Фрыманам. Серыя называецца "Пачварная нявеста". Гэтым разам падзеі адбываюцца не ў нашыя дні, а ў 1895 годзе.

Прэм'ера адбудзецца на Першым расійскім канале і пачнецца ў 00.01. Тэлеканал АНТ не будзе рэтрансляваць фільм, у яго праграме "Шэрлака" няма.

Як адзначае "Наша ніва", "Пачварная нявеста" будзе паказана ў Мінску 4 і 5 студзеня ў кінатэатрах "Цэнтральны" і "Кіеў", а таксама ў "Silver Screen" у гандлёвым цэнтры "Галілеа" і "Арэна-Сіці".

Фота: bbc.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі