Новы Папа Рымскі заявіў, што без духоўнага абнаўлення каталіцкая царква ператворыцца ў "спачуваючую некамерцыйную арганізацыю".
"Калі мы не пакаемся перад Хрыстом, кім мы будзем?.. Гэта будзе як з дзецьмі, якія будуюць замкі з пяску, а потым усё абвальваецца", — цытуе словы Францішка радыёстанцыя ВВС.
Эксперты адзначаюць, што новаму пантыфіку досыць хутка ўдалося пазначыць уласны стыль папства.
Фота — Reuters