Палітвязень Зміцер Дашкевіч знайшоўся ў гродзенскай турме

Нагадаем, у кастрычніку мазырскі суд на выязным паседжанні ў мясцовай калоніі вырашыў, што лідар "Маладога фронту" (зарэгістраванага ў Чэхіі) да канца тэрміну будзе ў "крытай" турме.

У якой менавіта, было невядома. Вось што ў чацвер распавяла Еўрарадыё нявеста Змітра Дашкевіча, намесніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка:
121108_palazanka.mp3
"Адказалі [гродзенскаму маладафронтаўцу, былому палітвязню] Алесю Кіркевічу ў гарадзенскай турме, што Дашкевіч прыбыў да іх. Адпаведна ён цяпер знаходзіцца ў турме № 1".

Паводле слоў Палажанкі, заўтра Змітра Дашкевіча паспрабуе пабачыць адвакат.

Маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі акурат напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў — 18 снежня 2010 года. Іх абвінавацілі ў хуліганстве. Дашкевіча асудзілі на два гады зняволення, Лобава — на чатыры. Аднак гэтым летам палітвязню прысудзілі яшчэ год турмы.

Калі не будзе новых прысудаў, Дашкевіч мусіць выйсці на волю 28 жніўня 2013 года.

Палітвязень Зміцер Дашкевіч напісаў адкрыты ліст у Генпракуратуру

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі