Пад Масквой пашкодзілі кабель, знікла сувязь са спадарожнікамі
Здарэнне адбылося ў сераду 14 лістапада. Пад Масквой у раёне Шчалкоўскай шашы — разрыў адмысловага кабеля.
У выніку, расійскія спецыялісты не могуць кіраваць большасцю грамадзянскіх спадарожнікаў Расіі і даваць каманды на расійскі сегмент Міжнароднай касмічнай станцыі. РІА "Новости" паведамляе, што яны бачаць касманаўтаў, могуць з імі пагаварыць, але каманды на станцыю не праходзяць. Аднак пазней стала вядома, што іх пачалі дубляваць праз амерыканскія сродкі сувязі.
Паведамляецца, што сувязь з расійскімі вайсковымі спадарожнікамі здзяйсняецца па іншым канале, таму з імі праблемаў няма.