Названыя самыя інавацыйныя гаджэты 2012 года (фота)

Пералік самых цікавых гаджэтаў мінулага года склаў амерыканскі інтэрнэт-партал Businessinsider.com. Адной з топ-навінак стала лічбавая камера Lytro. Сэнсар камеры перадае не толькі інфармацыю пра колер і святло малюнка, але і інфармацыю пра кірунак святла ў кожнай кропцы здымка. На практыцы гэта дае магчымасць змяняць фокус малюнка пасля таго, як здымак ужо зроблены.



"Разумны гадзіннік" Pebble — яшчэ адна высокатэхналагічная навінка 2012 года. Гадзіннік Pebble мае экран e-ink ("электронная папера"), за кошт якога прылада здольная "трымаць" зарад батарэі на працягу тыдня. Гадзіннік сінхранізуецца з гаджэтамі на аперацыйных сістэмах (АС) iOS і Android.



Таксама выданне адзначае найноўшую настольную 3D-друкарку MakerBot Replicator 2. Яна дазваляе ствараць трохмерныя аб'екты з драбнюткімі дэталямі. У спіс увайшла таксама партатыўная акустычная сістэма Bang and Olufsen Beolit 12, якая па бяздротавай сувязі прайграе кампазіцыі са стацыянарных камп'ютараў і мабільных прыладаў.

Фота — deepapple.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі