На Піншчыне вартаўнік задушыў ваўка

Як паведамляе тэлеканал “Варяг”, воўк пакусаў мясцовага палявода, а праз некаторы час напаў на калгаснага вартаўніка, які ішоў на аўтобусны прыпынак. Апошні выпадак каштаваў жыцця ваўку — мужчына задушыў драпежніка.

Пацярпелыя вяскоўцы знаходзяцца ў пінскай лякарні, а ваўчыную галаву адправілі на экспертызу на шаленства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі