На Гомельшчыне кіроўцаў-штрафнікоў не выпускаюць за мяжу

З прапановай увесці такія абмежаванні кіраўніцтва Гомельскай абласной ДАІ выступіла ў лютым, інфармуе БелаПАН. Пад такія дадатковыя санкцыі трапіў, напрыклад, жыхар Турава Жыткавіцкага раёна. Яго не выпусцілі ва Украіну, пакуль ён не выплаціў 1 мільён 400 тысяч.

У ДАІ адзначаюць, што толькі палова такіх парушальнікаў выплачвае штрафы і даўжнікоў усё более. З гэтай прычыны і былі зробленыя падобныя захады.