МЗС пакуль не атрымала ліст Марэка Мігальскага

Памочніца дэпутата Мігальскага Ганна Бяляс паведаміла ў каментары Радыё "Свабода", што ліст быў накіраваны поштай учора. Акрамя таго, офіс еўрадэпутата плануе адправіць ліст і факсам.

Нагадаем, што Мігальскі звярнуўся да Міністэрства замежных справаў Беларусі, просячы дазвол на наведванне палітвязняў Міколы Статкевіча і Змітра Дашкевіча. Еўрадэпутат ладзіць акцыю салідарнасці з Дашкевічам і Статкевічам ужо некалькі месяцаў, звяртае ўвагу Польшчы і ўсёй міжнароднай супольнасці на стан гэтых палітвязняў і агульны стан з правамі чалавека ў Беларусі.

Дарэчы, у жніўні 2011 года Мігальскі хацеў наведаць Беларусь, але яму адмовілі.

Фота — nv-online.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі