Мінск вядзе перамовы з Вашынгтонам

Як інфармуе БелаПАН са спасылкай на МЗС Беларусі, падчас сустрэчы "былі абмеркаваныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць". Нагадаем, што кантакты паміж беларускімі і амерыканскімі дыпламатамі ўзмацніліся пасля таго, як новым міністрам замежных справаў стаў Уладзімір Макей.

Дарэчы, 15 лістапада Рыбакоў выступіў у Нью-Ёрку на паседжанні Генасамблеі ААН па праблемк рэфармавання Савета бяспекі. Ён заявіў, што Беларусь разглядае Савет бяспекі ААН у якасці галоўнага элемента па падтрыманні міжнароднага міру і бяспекі.

Разам з тым, Рыбакоў заявіў, што Савет бяспекі трэба рэфармаваць. Беларускі бок падтрымлівае пашырэнне колькаснага складу рады за кошт надання ўсім рэгіянальным групам дадатковых месцаў у савеце. Прадстаўнік Беларусі звярнуў увагу на малую колькасць усходнееўрапейскай групы сярод непастаянных чальцоў Савета бяспекі.

Фота Дэніэла Рассела — flickr.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі