Мінінфарм лічыць лісты чытачоў “Нашай Нівы” ціскам

Міністэрства інфармацыі не збіраецца пераглядаць сваю пазіцыю ў дачыненні “Нашай Нівы” і “Народнай Волі”. Судовы пераслед газет працягнецца, распавяла Еўрарадыё намміністра інфармацыі Лілія Ананіч:

“Нашыя адносіны з “Народнай Воляй” і “Нашай Нівай” вырашацца ў судовых інстанцыях. Працэс гэты распачаты. Давайце не будзем прыспешваць час”, — сказала намміністра.

Не схіляць Мінінфармацыі да таго, каб адклікаць судовую позву, і шматлікія лісты ў абарону газет, якія шлюць чытачы. Лілія Ананіч лічыць іх “спробай уціску” на міністэрства. Але кажа, што спроба гэта “бесперспектыўная”:

Лілія Ананіч: “Мы вельмі паважаем чытачоў. На кожны ліст адказваем. Бачым, што гэтыя лісты пішуцца як пад капірку… Ведаеце, такая спроба ўціску на Міністэрства інфармацыі бесперспектыўная”.

Нагадаем, юрысты “Беларускай асацыяцыі журналістаў” лічаць, што калі справа аб закрыцці “Нашай Нівы” і “Народный Волі” дойдзе да суда, лёс газет фактычна будзе вырашаны. Фармальна суддзя можа задаволіць позвы Мінінфарма “не ўнікаючы ў сутнасць справы”, бо папярэджанняў у кожнай з газет хапае, — лічыць намстаршыні ГА “БАЖ” Андрэй Бастунец.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі