Мінчанка працягне галадоўку супраць смяротнай кары Канавалава і Кавалёва

Па словах Чорнай, якія перадае БелаПАН, яна патрабуе не проста вызвалення ад смяротнай кары Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Яна пратэстуе супраць самога прысуду. На думку жанчыны, віна асуджаных не была даказаная ў судзе. 

Нагадаем, што 25-гадовых віцяблянаў Канавалава і Кавалёва асудзілі на смерць па абвінавачанні ў арганізацыі тэракту ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі