Мінабароны Беларусі: Самалёт-парушальнік пагнаўся за птушынай зграяй

Як паведамляе БелаПАН, 17 красавіка каля 13-й радыётэхнічнымі сродкамі было выяўлена парушэнне дзяржаўнай мяжы Беларусі ў паветранай прасторы ў раёне Гродна. Каб спыніць парушэнне, адправіўся вайсковы знішчальнік МіГ-29, які ажыццяўляў палёт уздоўж дзяржмяжы. Але выявілася, што праз мяжу проста пераляцела зграя птушак.

Нагадаем, 18 красавіка МЗС Літвы перадаў беларускай амбасадзе ў Вільні дыпламатычную ноту. Афіцыйная Вільня прасіла патлумачыць факт парушэння літоўскай паветранай прасторы самалётам беларускіх Ваенна-паветраных сілаў.

Фота — telegrafist.org