Ліянэль Месі дапамог "Барселоне" прайсці ПСЖ (відэа)

"Барселона" і ПСЖ згулялі ўнічыю 1:1 (першы матч — 2:2). Дзякуючы большай колькасці мячоў, забітых на чужым полі, далей крочыць "Барса". Аднак яе заўзятарам давялося пахвалявацца. Ліянэль Месі, які атрымаў траўму ў першым матчы з ПСЖ, не выйшаў у стартавым складзе каманды. 

А ён быў наступны: Вальдэс, Дані Алвес, Піке, Альба, Адрыяна, Фабрэгас, Хаві, Ін'еста, Бускец, Вілья, Пэдра.

Без Месі "Барселона" наперадзе выглядала бездапаможнай. А на 50-й хвіліне Пасторэ вывеў ПСЖ наперад. Каб выратаваць гульню, праз 12 хвілін Ліянэль з'явіўся на полі і паўдзельнічаў у галявой атацы. На 71-й хвіліне ён і Вілья дапамаглі Пэдра зраўняць лік.

Ліянэль Месі гуляў з ПСЖ праз боль

У іншым чвэрцьфінальным матчы "Ювентус" зноў праграў "Баварыі" з лікам 0:2. Галы на рахунку Манджукіча (64-я хвіліна) і Пісара (90-я).

Нагадаем, раней у паўфінал Лігі чэмпіёнаў выйшлі мадрыдскі "Рэал" і дортмундская "Барусія".

Лёсаванне 1/2 фінала Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы пройдзе 12 красавіка

"Рэал" і "Барусія" сталі першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

"Баварыя" выйграла ў "Ювентуса" — 2:0, ПСЖ — "Барселона" — 2:2 (відэа)

Фота  — fcbarcelona.com