"Рэал" і "Барусія" сталі першымі паўфіналістамі Лігі чэмпіёнаў (відэа)

Мадрыдскі "Рэал" выйграў у турэцкага "Галатасарая" па суме двух матчаў з агульным лікам 5:3. Дарэчы, учорашняя гульня завяршылася акурат перамогай турэцкай каманды — 3:2.

Дортмундская "Барусія" ў хатнім матчы ў адказ атрымала перамогу над "Малагай" — 3:2. Нагадаем, іх першая сустрэча скончылася нічыёй — 0:0. Дарэчы, пасля 90 хвілін матчу "Малага" выйгравала з лікам 2:1. Аднак у кампенсаваны час нямецкая каманда забіла два галы і вырвала перамогу.

Фота — eurosport.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі