Медыкі: Зімовыя эпідэміі стабілізаваліся

Прычым гаворка ідзе не пра грып, а пра вострыя рэспіраторныя вірусныя захворванні. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў сераду заявіў намеснік міністра аховы здароўя Ігар Гаеўскі.

Гаеўскі: "На сёння мы адзначаем стабілізацыю. Па Гродзенскай і Брэсцкай вобласці захворванне зніжаецца. З наступнага тыдня уздым пачне ісці да абсалютнай нормы. Ніякіх асабілвасцяў сёлета не зафіксавана".

Гаеўскі адзначыў, што сёлета не было вялікай колькасці цяжкіх выпадкаў. Але ўсе, хто захварэў на цяжкую форму грыпу, не мелі прышчэпкі ад хваробы.

Фота — medexportal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі