Магілёўскі абласны суд не задаволіў скаргу Андрэя Падаляка
Суддзя Вайцянкова не знайшла падставаў, каб задаволіць скаргу бабруйскага актывіста “Моладзі БНФ”.
Нагадаем, што магілёўскія міліцыянты затрымалі Андрэя Падаляка 16 лістапада за тое, што ён гучна размаўляў па-беларуску на прыпынку гарамадскага транспарту. Пасля затрымання хлопца адвялі ў пастарунак, дзе пачалі з яго здзеквацца: правялі валікам для дактыласкапіі па твары, мачалі галавой ва ўнітаз, білі ў грудзі. Раённы суд прызнаў хлопца вінаватым у дробным хуліганстве і аштрафаваў на 525 тысяч рублёў.
Па словах Андрэя, суддзя не прыняла да ўвагі, што пратакол затрымання і рапарты міліцыянтаў адрозніваліся між сабой. Таксама не было медыцынскага асведчання на ўжыванне алкаголя, пра якое сцвярджалі міліцыянты.
Актывіст з вынікамі суда не згодны і збіраецца скардзіцца старшыні абласнога суда, а пры неабходнасці — і ў Вярхоўны суд.