Лукашэнка распавёў, пры якіх умовах зменіцца выбарчая сістэма

У сваёй прамове Аляксандр Лукашэнка сказаў, што лічыць правільным выбар беларускага народу на карысць моцнай улады, а не парламенцкай "гаварыльні". Ён шкадуе, што не з'явілася апазіцыя, "якая хварэе за краіну". Парламент 5-га склікання павінен распачаць мадэрнізацыю палітычнай сістэмы Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка.

"Цяперашняя мадэль беларускай дзяржаўнасці далёка не вычарпала свае магчымасці, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Дзякуючы ёй мы стварылі першую незалежную беларускую дзяржаву. На парадку дня наступная каласальная гістарычная задача — мадэрнізацыя краіны, прарыў краіны ў элітны клуб высокаразвітых краінаў. Сёння гэта камусьці можа здацца фантазіяй, але калі-небудзь думка пра тое, што Беларусь здольная існаваць як суверэнная дзяржава, праводзіць уласную незалежную палітыку, таксама здавалася нязбытнай".

Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі не варта мяняць выбарчую сістэму, пакуль не сфармаваліся эфектыўныя, аўтарытэтныя партыі.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі