Лукашэнка: прапановы АБСЕ трэба ўважліва прааналізаваць (відэа)

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Выбарчы кодэкс у Беларусі "працуе дастаткова дакладна і эфектыўна", але ён не можа заставацца ў нязменнай форме.

Тым не менш, Лукашэнка ў сваім выступе адзначыў: "Давайце да зменаў падыходзіць з кропкі гледжання мэтазгоднасці, патрэбнасці тых ці іншых зменаў, запатрабаванасці нашым грамадствам, каб мы для сябе не стварылі нейкіх праблемаў".

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што трэба ўважліва разгледзіць прапановы АБСЕ па змене выбарчага заканадаўства. "Аднак гэта не азначае, што мы згодныя з усімі падыходамі АБСЕ, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Мы выдатна разумеем, чаго хочуць ад нас людзі з АБСЕ. Мы гэта выдатна ведаем, мы ўжо гэта на практыцы памацалі".

Таму Лукашэнка заклікаў адрынуць усе "палітызаваныя, надуманыя" прапановы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі