Лекары ў Іспаніі абвясцілі двухдзённы страйк

Як чакаецца, падчас акцыі пратэсту лякарні будуць працаваць з мінімальнай колькасцю персаналу, неабходнага для аказання тэрміновай дапамогі.

Рэгіянальныя ўлады запэўніваюць, што прыватызацыя дапаможа вырашыць праблемы фінансавання аховы здароўя ў перыяд рэцэсіі, перадае ВВС. Паводле абвешчанага плану, наймаць медыцынскі персанал — лекараў і медсёстраў — будуць цяпер прыватныя агенцтвы. Пратэстоўцы не згодны з тым, што абвешчаныя меры дапамогуць скараціць выдаткі бюджэту.

Фота — rus.apollo.lv