Кыргызстан патрабуе выдачы брата Бакіева, які нядаўна гуляў па Мінску

Ноту атрымаў у Бішкеку ад намесніка міністра замежных спраў Кыргызстана беларускі амбасадар.

Пры гэтым кыргызстанскі бок спасылаецца на здымкі беларускага апазіцыянера Міхаіла Пашкевіча, якія ён змясціў 17 жніўня ў сацыяльных сетках. Тады на вуліцы Карла Маркса быў заўважаны чалавек, падобны на брата Курманбека Бакіева — Жаныша.

Курманбек Бакіеў з братам, 2010 год.

Нагадаем, былы кіраўнік Кыргызстана Курманбек Бакіеў, якога на радзіме вінавацяць у крымінальных злачынствах, ужо амаль два гады жыве ў Беларусі. Яго разам з сямёй вывезлі з краіны, ахопленай народным паўстаннем, паводле асабістага загаду Аляксандра Лукашэнкі. У жніўні 2010 года Бакіеў атрымаў беларускае грамадзянства. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён купіў дом на ўскраіне Мінску за 2 млн долараў. Кыргызстан неаднаразова патрабаваў выдаць Бакіева, аднак Беларусь адмаўляе.

Фота — bymedia.net, з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі