Кубак Дэвіса: Беларусь — Манака — 1:1

У пятніцу беларускі тэнісіст Уладзімір Ігнацік выйграў у прадстаўніка Манака Жана-Рэнэ Ліснара — 6:4, 6:4, 6:0. Лік у матчы зборных стаў нічыйны — 1:1.

"Прессбол" нагадвае, што ў суботу, 2 лютага, адбудзецца парная сустрэча: Тома Ожэ/Гіём Куяр — Максім Мірны/Аляксандр Васілеўскі.