The Killers прэзентуюць свежы сінгл (слухаць)

Прэм’ера сінгла “Runaways” была запланаваная на сёння (10 ліпеня 2012), аднак трэк усё ж з'явіўся на шматлікіх інтэрнэт-рэсурсах, да афіцыйнай прэм’еры.

Слухаць тут:

“Runaways”  ужо паспеў атрымаць безліч вельмі станоўчых водгукаў, і можна чакаць, што гэта будзе адно з самых гучных вяртанняў у 2012 годзе.

Трэк цалкам адпавядае класічным канонам музыкі Killers – тут у наяўнасці энергічны біт, гітарны грукат і характэрны вакал Брэндана Флаўэрса. Рэсурс Gigwise адзначае што, гучанне “Runaways” падобнае на сольны альбом фронтмэна The Killers  “Flamingo” і знаходзіць у трэку нешта ад глэм-рока 80-х.

Сінгл “Runaways” стане часткай чацвёртага студыйнага альбома гурта, “Battle Born”, які павінен выйсці ўжо гэтай восенню.

 

Трэйлер альбома:  


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі