Кацярына Карстэн засталася без медаля

Алімпійскай чэмпіёнкай у гэтым відзе праграмы стала чэшская вяслярка Мірка Кнапкава, перадае БЕЛТА. Другое месца ў датчанкі Фі Эдбі Эріксэн, а трэцяе — у аўстралійкі Кім Кроу.

Для Кацярыны Карстэн, якая 2 чэрвеня адзначыла сваё 40-годдзе, гэта была ўжо шостая Алімпіяда. Прычым у пяці з іх яна ўзыходзіла на п’едэстал перамогі. Апроч алімпійскіх узнагародаў, на рахунку Карстэн 6 залатых медалёў чэмпіянатаў свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі