HandmadE і Павел Кузіч распачынаюць “Жывы Тузін” у Loft Café

Жывыя канцэрты з ініцыятывы “Тузіна гітоў” пачаліся паўтара года таму. Сёлета акустычным фарматам імпрэз вырашана ахвяраваць на карысць эксклюзіўнага матэрыялу:

“Мы невыпадкова пачалі з канцэрта HandmadE. Альбом, які яны прэзентуюць, гэта, відавочна, падзея ў беларускай музыцы. А перад імі на сцэну выйдзе Павел Кузіч. Гэта вельмі цікавы музыка, які цяпер эксперыментуе з электронікай, хаця раней быў вядомы, як бард. Ён прадставіць свой новы электронны праект, які дагэтуль ніхто не чуў”, ― распавядае Еўрарадыё галоўны рэдактар інтэрнэт-парталу “Тузін гітоў” Сяргей Будкін.

Імпрэза адбудзецца 20 верасня. Далей канцэрты ў межах сумеснага праекта сайта Tuzin.fm і кампаніі “Будзьма беларусамі” будуць праходзіць у Loft Café штомесяц.

На фота: лідар гурта HandmadE Яўген Валошын

Фота: budzma.org.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі