Femen забралі ў Ельскі РАЎС

Па словах начальніка РАУС Анатоля Якімца, трое ўкраінак сапраўды знаходзяцца ў іх. Ніякіх каментароў ён не дае, кажа, што ідзе разбіральніцтва.

Як паведамляе з Ельска карэспандэнт Еўрарадыё Павел Свярдлоў, дзяўчат затрымалі беларускія памежнікі за парушэнне рэжыму прыгранічнай зоны. Ім пагражае адміністрацыйнае пакаранне. У РАУСе знаходзіцца ўкраінскі консул, а сваякі дзяўчат ужо даслалі копіі пашпартоў. Як паспелі перадаць украінкі, іх затрымалі ў Мінску на Усходнім аўтавакзале шасцёра ў цывільным. Ім звязалі рукі і вывезлі ў невядомым накірунку. Акрамя таго, што нажом парэзалі валасы, Іне Шаўчэнцы (бландынцы) аблілі галаву зялёнкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі