ФБР: Царнаеў застаецца ў цяжкім стане (відэа)

ФБР ЗША паведамляе, што ён застаецца ў лякарні ў цяжкім стане. Ці ўдалося яго дапытаць, невядома. Раней паведамлялася, што, нібыта, ад Джахара Царнаева ўдалося атрымаць першыя сведчанні.

Нагадаем, Царнаеў быў затрыманы ў ноч на 20 красавіка ў прыгарадзе Бостана Уотэртаўне. Пры гэтым атрымаў некалькі раненняў. Яго старэйшы брат Тамерлан памёр у лякарні ад атрыманых у перастрэлцы з паліцыяй раненняў.

Два выбухі з інтэрвалам у 12 секундаў прагучалі ў Бостане ў мінулы панядзелак падчас міжнароднага марафона. Загінулі тры чалавекі (грамадзянка Кітаю і двое амерыканцаў, сярод якіх — васьмігадовае дзіця), 183 атрымалі раненні.

Браты Царнаевы ездзілі па Бостане на машыне з аўтанумарам "Terrorista №1"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі