Пра гэта паведаміла Мая Качыянчыч, прэс-сакратар Вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах Кэтрын Эштан.
Такі заклік прагучаў 2 сакавіка на саміце ў Брусэлі ад лідараў краін Еўрасаюза, перадае БелаПАН. Лідары ЕС вітаюць рашэнне Савета ЕС пашырыць спіс асобаў, адказных за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама за парушэнні асноўных правоў чалавека.
У заяве еўрапейскія лідары таксама выказалі прыхільнасць да супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю Беларусі і падтрымку дэмакратычным памкненням беларускага народа.
Дарэчы, Еўрасавет прыслухаўся да заклікаў, перадае interfax.by. У заключным дакуменце па выніках сённяшняга саміту Еўрасавет прывітаў меры, прынятыя Саветам ЕС па замежных справах, які пашырыў спіс адказных за рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі.