Еўрапарламент заклікае вызваліць Алеся Бяляцкага

Еўрадэпутаты звяртаюцца да афіцыйнага Мінску з заклікам вызваліць праваабаронцу неадкладна і без усялякіх умоваў. Таксама яны патрабуюць зняць усе абвінавачванні і спыніць расследаванне супраць яго, інфармуе БелаПАН.

Адпаведную пастанову Еўрапарламент прыняў 15 верасня ў Страсбургу. Таксама еўрадэпутаты асудзілі няздольнасць беларускіх уладаў паважаць фундаментальныя правы на волю сходаў і выказвання.

Еўрапарламент заклікае Савет ЕС, Еўракамісію і еўракамісара Кэтрын Эштан узмацніць ціск на беларускія ўлады і пашырыць спіс візавых і фінансавых санкцый. На думку дэпутатаў, санкцыі павінны закрануць удзельнікаў арышту і пераследу Бяляцкага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі