Нагадаем, да 25 верасня планавалася сабраць па 50 тысяч подпісаў за кожны законапраект. Але гэтага не ўдалося зрабіць, паведаміў Еўрарадыё каардынатар кампаніі Андрэй Дзмітрыеў.
110923 Dzmitryeu s.mp3
Андрэй Дзмітрыеў: “Наперадзе яшчэ шмат працы. Мы
вырашылі, што не будзем спыняцца, нягледзячы на тое, што не атрымалася
да 25 верасня сабраць тую колькасць подпісаў, якую планавалі. На
сённяшні дзень у нас ёсць каля 25 тысячаў па кожным законапраекце. Нашая
ідэя была, што Някляеў павінен падаць гэтыя подпісы ў парламент і
прапанаваць распрацаваць законапраекты. А калі ён не можа, то мы можам
прапанаваць нашыя ідэі. Таму будзем спрабаваць, каб зрабіць гэта ў гэтую
сесію парламенцкую, якая адкрываецца ў кастрычніку”.
Дзмітрыеў не выключае, што законапраекты, як і планавалася, можа разгледзець Народны сход, запланаваны на 8 кастрычніка.
Фота: by.media