Дзмітры Ус не будзе падпісваць прашэнне пра памілаванне

Яно адбылося 8-9 верасня. Па словах Уса, якія перадае БелаПАН, ён гатовы адсядзець увесь прызначаны судом тэрмін, але ніякіх прашэнняў падпісваць не будзе.

Экс-кандыдату прызначылі 3-ю група інваліднасці. Цяпер ён пляце гамакі. За адзін такі выраб вязням плацяць 1300 рублёў. Ус за кратамі сплёў два гамака — гэта значыць, зарабіў 2600 рублёў.

Па словах жонкі, Дзмітры Ус паведаміў, што супраць яго адбыліся дробныя правакацыі. Нібыта адміністрацыя калоніі падсылала да зняволенага "шасцёрак", якія спрабавалі справакаваць яго на канфлікт, і назірала за яго рэакцыяй.

Наступнае кароткатэрміновае спатканне Уса з жонкай можа адбыцца ў снежні. Доўгатэрміновых, трохсуткавых, спатканняў палітвязня пазбавілі з-за таго, што ён адмаўляецца падпісваць прашэнне пра памілаванне на імя Лукашэнкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі