Двое хуліганаў з "пнеўматыкай" напалі на інтэрнат

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся ў інтэрнаце будаўнічай арганізацыі ў вёсцы Падлессе. Двое беспрацоўных 24 і 25 год літаральна напалі на 7 будаўнікоў, жыхароў Нясвіжу.

Узброеныя пмеўматычнымі і дзіцячымі пісталетамі, хуліганы пагражалі ім
фізічнай расправай.

Падчас канфлікту адзін з працоўных атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Самага буйнага нападніка затрымала міліцыя, другога адпусцілі пад абавязальніцтва аб яўцы. За злоснае хуліганства была распачата крымінальная справа. Маладым людзям пагражае да 6 год пазбаўлення волі.

"Пісталеты" праваахоўнікі канфіскавалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі