Дачка Вольгі Класкоўскай вярнулася ў Беларусь

Са словаў Людмілы Класкоўскай, унучка прывыкае да новага жыцця і не можа паверыць, што яна ў Мінску. Дзяўчынку трэба абследаваць, бо яна задыхаецца, калі шпарка ідзе, распавяла жанчына Радыё Свабода.

15 красавіка адбудзецца суд, які абярэ далейшую меру стрымання для беларускі Вольгі Класкоўскай. Шведскія ўлады падазраюць яе ў замаху на забойства мужа. Класкоўскую затрымалі 30 сакавіка, ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

Невядома, дзе знаходзіцца яе дзевяцімесячны сын Адэм. Раней паведамлялася, што ён можа быць у сваякоў яе мужа, аднак гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі